Журналістам варта трымаць ва ўвазе ўсе тэмы, нават тыя, якія могуць здацца малазначнымі, адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў на ХV юбілейным з’ездзе ГА «Беларускі саюз журналістаў», паведаміла БелТА
Уладзімір Пярцоў заклікаў журналістаў не расслабляцца. «Запэўніваю вас, ад нашай краіны ніхто не адстане. У першую чаргу проціборства, як і заўсёды, будзе разгортвацца ў медыйнай прасторы. І тыя, хто хоча, мімікрыруючы пад вас, пад вашу высакародную прафесію журналіста, запаланяць медыяландшафт нашай краіны сваёй альтэрнатыўнай інфармацыяй, яны ўжо рыхтуюцца зрабіць гэта», — сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
У гэтай сувязі Уладзімір Пярцоў заклікаў журналістаў трымаць ва ўвазе ўсю абстаноўку, не прапускаючы ні адну тэму, нават тую, якая можа здацца малазначнай.
«Толькі тады, калі мы будзем дамінаваць у нашай інфармацыйнай прасторы, часам у цяжкай абстаноўцы, утрымліваючы лідзіруючыя пазіцыі, толькі тады, калі мы не будзем адмахвацца ад драбнатэм'я, на нашу думку, мы будзем карысныя і патрэбныя самым нашым галоўным знаўцам — нашым чытачам, слухачам і гледачам», — сказаў ён.