Top.Mail.Ru

Пярцоў: Згуртаванасць вакол дзяржсімвалаў даказвае, што беларусы — маналітная нацыя

Згуртаванасць вакол дзяржсімвалаў даказвае, што беларусы — маналітная нацыя, заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, які прыняў удзел ва ўрачыстым рытуале ўшанавання дзяржаўных сімвалаў Беларусі, паведамляе БелТА.



Ушанаванне дзяржаўных сімвалаў не толькі на дзяржаўным узроўні, але і ў сем’ях, з ягоных слоў, кажа пра ўздым патрыятызму. «Гэта сведчыць аб згуртаванні нацыі ў такі няпросты перыяд. Не будзем у гэты святочны дзень паўтараць пра пагрозы. Мы ўсе разумеем, што яны ёсць. І толькі згуртаванасць вакол нацыянальных сімвалаў, вакол нашага нацыянальнага лідара паказвае ворагам, што мы — адзіная, маналітная нацыя. Мы — адзіны, моцны, згуртаваны народ», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

Згуртаванасць беларускага народа бачная ў тым, што моладзь і людзі старэйшыя — на лацкане пінжака, а дзяўчынкі — на сукенку носяць дзяржаўны сцяг, адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Дзяржаўныя сцягі вывешваюць у дварах і ў вокнах дамоў. Сцяжкі ёсць у дзяцей. І гэта паказвае, які беларускі народ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю