Аўстралійскія шахцёры, вяртаючыся з работы на багі, трапілі ў пясчаную буру ў пустыні Танамі ў Паўночнай тэрыторыі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«У нядзелю ў другі дзень запар пясчаная бура пранеслася над адным з найбуйнейшых падземных залатых руднікоў Аўстраліі ў аддаленай пустыні Танамі», — гаворыцца ў паведамленні.
Шахцёр Лахлан Маркант, які трапіў разам са сваімі калегамі ў буру, апісаў яе так: «Яна нагадала нам Улуру (скала вышынёй 348 м у Паўночнай тэрыторыі Аўстраліі. — Заўв. БелТА), адны толькі яе памер і шырыня чаго вартыя. Яна проста на нас ляцела».
Ніхто з шахцёраў не пацярпеў.
Засушлівы клімат пустыні спрыяе ўзнікненню пясчаных бур, а ў некаторых рэгіёнах такія буры адбываюцца штомесяц.