Пятая крымінальная справа ў дачыненні да памагатага нацысцкіх катаў накіравана ў Вярхоўны Суд, паведамляе БелТА.
Крымінальная справа па абвінавачанні кіраўніка падраздзялення дапаможнай паліцыі Аляксандра Ярмольчыка накіравана ў суд генеральным пракурорам. Ярмольчык абвінавачваецца ў генацыдзе - злачынстве, прадугледжаным арт. 127 КК.
Паводле матэрыялаў справы, Ярмольчык, з’яўляючыся ўдзельнікам, а затым і кіраўніком Хойніцкага падраздзялення дапаможнай паліцыі, наўмысна пазбавіў жыцця не менш за 246 чалавек, уключаючы не менш за 37 дзяцей, а таксама рабіў замах на пазбаўленне жыцця яшчэ не менш як васьмі чалавек.
У гісторыі Беларусі гэта пятая накіраваная ў суд крымінальная справа ў дачыненні да памагатага нацысцкіх катаў.