Top.Mail.Ru

Пяткевіч: Абарона сваіх брэндаў і рэпутацыі вытворцы якаснай прадукцыі — прыярытэт для Беларусі

У Мінску стартаваў XIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025», паведамляе БелТА.



Як адзначыла намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч, у гэтым годзе Беларусь старшынствуе ў органах ЕАЭС.

Яна падзякавала арганізатарам за магчымасць правесці ў Мінску такі прадстаўнічы форум. «Пляцоўка сабрала вялікую колькасць удзельнікаў, што яшчэ раз даказвае актуальнасць тэмы, — адзначыла Наталля Пяткевіч. — Кантрафакт — не толькі пагроза для добрасумленных вытворцаў і праваўладальнікаў, але і маштабны выклік для дзяржавы, эканомікі, бізнесу, міжнароднага супрацоўніцтва і, што яшчэ больш важна, бяспекі людзей».

Віцэ-прэм’ер дадала, што Беларусь узяла лепшае з савецкіх часоў, у тым ліку найвышэйшую якасць вытворчасці — ад прадуктаў харчавання да машынабудавання, фармацэўтыкі і іншых тавараў. «Мы вельмі беражом імя сваіх брэндаў, сваю рэпутацыю. Тыя рэпутацыйныя выдаткі, якія могуць быць нанесены за кошт кантрафакту, часам нават вышэйшыя, чым падатковыя выдаткі або непаступленні (падаткаў. — Заўв. БелТА)», — сказала Наталля Пяткевіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю