Top.Mail.Ru

Пяткевіч абмеркавала з пастаянным прадстаўніком Расіі пры СНД узаемадзеянне ў эканоміцы і гуманітарнае супрацоўніцтва

Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч правяла сустрэчу з пастаянным прадстаўніком Расійскай Федэрацыі пры статутных і іншых органах СНД Аляксандрам Лукашэвічам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.



У ходзе сустрэчы абмеркаваны кірункі ўзаемадзеяння ў рамках Садружнасці ў сферах эканомікі і гуманітарнага супрацоўніцтва.

У будучым годзе Мінск аб’яўлены маладзёжнай сталіцай СНД, Маладзечна — культурнай сталіцай Садружнасці. На пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Маскве 11 снежня плануецца прыняцце рашэння аб аб’яўленні беларускага горада Ліда турыстычнай сталіцай СНД. Мерапрыемствы па гэтых трох праектах закліканы стварыць міжнародную пляцоўку для зносін, творчасці і ўзаемадзеяння моладзі, адзначылі ў прэс-службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю