Top.Mail.Ru

Пяткевіч: Чалавечы фактар уплыву на адзнаку выключаны

«На сёння можна з упэўненасцю сказаць, што чалавечы фактар з пункту гледжання ўплыву на адзнаку выключаны», — адзначыла ў размове з журналістамі намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе па выніках нарады ў Прэзідэнта. «Калі прадумвалі гэтую сістэму, пакрокава прайшліся па ўсіх момантах з тым, каб немагчыма было ніяк умяшацца. Каб не маглі западозрыць, што неяк можна дамовіцца, што могуць быць нейкія злоўжыванні, што можна кагосьці «заваліць» ці, наадварот, кагосьці «падняць», — удакладніла яна.



Наталля Пяткевіч падкрэсліла, што ўсе этапы правядзення цэнтралізаваных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання — пачынаючы ад фарміравання канвертаў з заданнямі, да іх дастаўкі ў пункт здачы іспытаў і адкрыцця ў аўдыторыях — знаходзяцца пад пільным кантролем. «Я сама бачыла гэта, гэта бачылі члены Дзяржаўнай камісіі, — адзначыла Наталля Пяткевіч. — Кожнае месца правядзення цэнтралізаванага экзамену, цэнтралізаванага тэсціравання і кожная ўстанова адукацыі, дзе мае месца ўступны працэс, ахопленыя кантролем з боку Дзяржаўнай камісіі». 

Віцэ-прэм’ер таксама расказала, што з рамках Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў краіне створана 321 камісія на месцах.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю