Top.Mail.Ru

Пяткевіч: краіны ЕАЭС ва ўмовах сучасных выклікаў маюць намер аб’ядноўваць намаганні і развіваць прамкааперацыю

Краіны ЕАЭС ва ўмовах сучасных выклікаў маюць намер аб’ядноўваць намаганні і развіваць прамкааперацыю. Аб гэтым заявіла журналістам намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч у Шымкенце (Казахстан), дзе 26-27 сакавіка праходзіць пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, паведаміла БелТА.


«Учора ў закрытым фармаце кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі знешнеэканамічную сітуацыю, тыя выклікі, з якімі нашы краіны сутыкаюцца. Усе падкрэслілі, што нам трэба на гэтыя выклікі глядзець разам і адказваць на іх дакладна гэтак жа разам. Таму вельмі вялікая ўвага на гэтым пасяджэнні Еўразійскага міжурадсавета надаецца пытанням развіцця прамысловай кааперацыі, фінансавай падтрымцы, аб’яднання намаганняў, злучэння патэнцыялу ўсіх краін для таго, каб ужо ў індустрыю 5.0 уступаць разам. Прычым паказальна, што ўсё гэта ідзе ў кантэксце развіцця інфармацыйных тэхналогій, лічбавізацыі, таму мы гаворым і аб падтрымцы лічбавых платформаў, і аб развіцці прамысловай кааперацыі, аб фінансаванні сумесных прамысловых праектаў. Нагадаю, у рамках ЕАЭС фінансаванне ідзе, калі ёсць тры краіны, якія ўдзельнічаюць у прамысловай кааперацыі. Мы блокамі рухаемся і закрываем усе тыя прабелы і тыя праблемы, з якімі мы сутыкаемся», — сказала Наталля Пяткевіч.



Яна адзначыла: для таго, каб развіваць кааперацыю, у краін не атрымаецца абараняць выключна ўласныя інтарэсы, трэба рухацца ў нагу. Сусветная сітуацыя падштурхоўвае да разумення каштоўнасці гістарычнай супольнасці і кааперацыйных сувязяў, падкрэсліла віцэ-прэм’ер. 

Інфармацыйныя тэхналогіі і лічбавізацыя выступаюць краевугольным каменем старшынства Казахстана ў ЕАЭС у 2026 годзе. «Нам тут ёсць чым ганарыцца, таму што ўсё ж такі першапраходцам была наша краіна. Наш Парк высокіх тэхналогій аб’яднаў увесь інтэлектуальны патэнцыял краіны. Гэта ўнікальная з’ява, і аналагаў гэтаму па працягласці, па закладзеных асновах на постсавецкай прасторы яшчэ няма, усе пайшлі ўжо за намі», — звярнула ўвагу Наталля Пяткевіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю