Top.Mail.Ru

Пяткевіч расказала пра «добрае ўзварушванне» для ЕАЭС у перыяд старшынства Беларусі

На сённяшні дзень у парадак дня пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета, якое мае адбыцца 27 чэрвеня ў Мінску, уключаны 14 пытанняў. Аб гэтым заявіла журналістам віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч, якая таксама мае паўнамоцтвы прадстаўніка ад Беларусі ў Савеце ЕЭК, перадае БелТА.


«Кіраўнік дзяржавы заўсёды патрабуе, каб, як і любы працэс, а тым больш інтэграцыйныя аб’яднанні, якія схільныя быць пляцоўкамі для разваг або клубамі па інтарэсах, каб яны былі напоўнены канкрэтным зместам. Каб былі разгледжаны ў тым ліку і не вельмі папулярныя ці не вельмі прыемныя пытанні, і яны не замоўчваліся і ад іх не адыходзілі, калі яны сёння стаяць на парадку дня ў дзяржавах і нашых інтэграцыйных аб’яднаннях. Вельмі шмат выклікаў, шмат сучасных праблем, і гэтыя пытанні павінны выносіцца», — сказала Наталля Пяткевіч.

Яна адзначыла, што для ўзроўню кіраўнікоў дзяржаў 14 пытанняў у парадку дня саміту — гэта дастаткова шмат. Асабліва ўлічваючы той факт, што ў рамках ЕАЭС працуе такая структура, як Еўразійская эканамічная камісія са штатам больш як у 1 тыс. чалавек, у тым ліку міністраў Калегіі ЕЭК.

Кіраўнік дзяржавы на нарадзе па падрыхтоўцы пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскага эканамічнага форуму якраз і пачаў з таго, што акрамя забеспячэння традыцыйнай беларускай гасціннасці самае галоўнае — гэта змястоўная частка. «У гэтым годзе Беларусь старшынюе (у ЕАЭС. — Заўв. БелТА), і, як заўсёды, гэта для любога інтэграцыйнага аб’яднання вельмі добрае ўзварушванне. Бо наш Прэзідэнт нікому не дае ні заснуць, ні адпачыць. І ўсё, што гадамі недзе там ляжала, Прэзідэнт заўсёды падымае на паверхню, абазначаючы, актуалізуючы і абвастраючы. Менавіта дзеля таго, каб гэта вырашалася. На гэты раз Прэзідэнт даў такія ж даручэнні», — сказала Наталля Пяткевіч.

Фота: БелТА
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю