Top.Mail.Ru
239

Пяткевіч: СМІ могуць ствараць рэальную дзяржаўную палітыку

Сродкі масавай інфармацыі могуць ствараць рэальную дзяржаўную палітыку. Пра гэта на выніковай калегіі Міністэрства інфармацыі заявіла намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, паведамляе БелТА.



«СМІ сапраўды могуць ствараць рэальную дзяржаўную палітыку. Прыклад — дэмаграфічная бяспека. Мы ўсе разумеем, што сёння ёсць адкладзенае мацярынства, — сказала Наталля Пяткевіч. — Раней жанчыны баяліся нарадзіць позна — ці мала што, сёння чуем, што там зорка ў 50 гадоў нарадзіла, там — у 56. Давайце расказваць, што пасля 30 і сёння нараджаць складана, асабліва калі ёсць праблемы са здароўем. Трэба тлумачыць, што гэтыя рэчы варта рабіць своечасова. Бо абсалютная большасць маладых дзяўчат і хлопцаў хочуць мець сям’ю і дзяцей».

Гаворачы аб ведамасных СМІ, намеснік Прэм’ер-міністра адзначыла, што калі ведамства хоча мець сваё СМІ, яно павінна зрабіць яго якасным. «Рабіце кантэнт. Любы сродак масавай інфармацыі можна зрабіць цікавым. Калі мы сёння разумеем, што шэраг ведамасных СМІ павінен перайсці з друкаванай формы ў іншую, значыць, трэба пераходзіць», — канстатавала яна.

Па словах Наталлі Пяткевіч, самае галоўнае для Міністэрства інфармацыі — быць паўнавартасным і ўсёабдымным рэгулятарам у сваёй сферы. «Галоўнае пытанне — гэта якасць кантэнту ўсіх відаў СМІ і іншых крыніц распаўсюджвання інфармацыі. Гэта працэс пастаянны, і нам ёсць чаму вучыцца», — дадала намеснік Прэм’ер-міністра.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю