Top.Mail.Ru

Пяць беларусаў выйшлі ў паўфіналы юніёрскага першынства Еўропы па боксе

Пяць беларусаў гарантавалі сабе медалі чэмпіянату Еўропы па боксе сярод юніёраў 18-19 гадоў, які праходзіць у сербскай Лозніцы, паведамляе БелТА.



На стадыі чвэрцьфіналу ў хлопцаў наш Андрэй Новік (да 75 кг) перамог літоўца Матаса Наумцава, Раміль Гурбанаў (да 50 кг) адолеў румына Ёнуца Кэлугэра, Багдан Шашлыкоў (да 65 кг) выбіў ірландца Джэйсана Маэра, Назар Стальчук (да 85 кг) абышоў чарнагорца Мацію Роганавіча, а сапернік Цімафея Гапановіча (да 90 кг) Ахмед Абдулгамідаў з Германіі зняўся перад боем.

У дзяўчат беларускі Хрысціна Банцэвіч (да 48 кг) і Дар’я Краўцова (да 75 кг) у 1/4 фіналу ўступілі спартсменкам з Расіі.

Паўфіналы з удзелам нашых юніёраў пройдуць 20 жніўня, фіналы — 21 жніўня. Усяго на кантынентальным форуме-U20 выступілі баксёры з 35 краін, у тым ліку 14 прадстаўнікоў Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю