Top.Mail.Ru

Пяць новых свідравін прабурыла ў красавіку «Беларуснафта»

Пяць новых свідравін прабурыла ў красавіку «Беларуснафта», паведамілі БелТА на прадпрыемстве.



Як удакладніў інжынер па бурэнні вытворчага аддзела Светлагорскага ўпраўлення буравых работ (СУБР) Іван Дайнека, лідарам па колькасці новых кропак зноў стала Рэчыцкае радовішча. Тут прабурана тры свідравіны. Яшчэ па адной спецыялісты ўпраўлення пабудавалі на Паўночна-Даманавіцкай і Вішанскай плошчах.

Калектыў Вышкамантажнага ўпраўлення (ВМУ) перадаў у красавіку спецыялістам з СУБР тры зманціраваныя свідравыя ўстаноўкі. Таксама ў красавіку спецыялісты ВМУ падрыхтавалі чатыры новыя пляцоўкі пад будаўніцтва буравых.

Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін. Сёння «Беларуснафта» — гэта звыш 27 тыс. чалавек на трох кантынентах. У прадпрыемства больш чым 40 відаў дзейнасці — ад сейсмікі да сельскагаспадарчай сферы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю