Top.Mail.Ru

Пяціборцы Гнедчык і Квашнеўская сталі чэмпіёнамі свету-U15 у міксце

Беларусы заваявалі трэцяе золата на першынстве свету па сучасным пяцібор’і сярод спартсменаў да 15 і да 19 гадоў, якое праходзіць у Мадрыдзе, паведамляе БелТА.


У другі дзень планетарнага форуму адбылася змешаная эстафета ў малодшай узроставай катэгорыі. На старт выйшлі 17 дуэтаў, у тым ліку дзве пары з Беларусі. Перамогу атрымалі нашы Клім Гнедчык і Аліса Квашнеўская, якія ў суме за вынікі на паласе перашкод, у плаванні і лазер-ране набралі 1103 ачкі. Другое і трэцяе месцы занялі тандэмы з Венгрыі і Польшчы, якія ўступілі чэмпіёнам 16 і 35 секунд адпаведна.

Яшчэ адзін беларускі дуэт у складзе Настассі Суворавай і Дзяніса Жыгалава замкнуў пяцёрку лепшых. Напярэдадні Гнедчык і Аляксей Каржавін выйгралі мужчынскую эстафету (U15), а ў дзяўчат у гэтым відзе праграмы золата заваявалі Квашнеўская і Дар’я Федаровіч. Спаборніцтвы ў сталіцы Іспаніі прадоўжацца па 28 жніўня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю