Top.Mail.Ru
284

Пяціборцы Марук і Гнедчык сталі прызёрамі мінскага этапу Кубка Ляднёва

У сталіцы вызначыліся ўсе прызёры трэцяга этапу міжнароднага турніру па сучасным пяцібор’і «Кубак Паўла Ляднёва», а таксама медалісты чэмпіянату Беларусі ў гэтым відзе спорту, паведамляе БелТА.



На спаборніцтвах у Мінску выступілі больш за 70 атлетаў з Беларусі, Расіі і Казахстана. Праграму этапу закрываў фінал у мужчынскім асабістым заліку. Пасля трох відаў праграмы (фехтавання, паласы перашкод і плавання) пратакол узначальвалі нашы Максім Марук і Акім Гнедчык, але на дыстанцыі лазер-рана абодвух беларусаў абышоў расіянін Ягор Грамадскі. Марук у выніку фінішаваў другім, апярэдзіўшы Гнедчыка на долю секунды. Напярэдадні бронзавым прызёрам сярод жанчын стала наша Віялета Гурэева.

Таксама ў рамках трэцяга этапу Кубка Ляднёва былі разыграны медалі нацыянальнага першынства па сучасным пяцібор’і. Званне чэмпіёнкі краіны заваявала Гурэева, кампанію ёй на подыуме склалі Настасся Малашанока і Вера Хадкевіч. Залатую і сярэбраную ўзнагароды ЧБ у хлопцаў па выніках нядзельнага старту выйгралі Максім Марук і Акім Гнедчык адпаведна, тройку прызёраў замкнуў Уладзіслаў Мелказёраў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю