Top.Mail.Ru

Пяцёра барцоў з Беларусі сталі пераможцамі турніру памяці Караваева

У сталічнай «Чыжоўка-Арэне» вызначыліся пераможцы і прызёры XXXI Міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе памяці Алега Караваева, паведамляе БелТА.

Прадстаўнікі класічнага стылю барацьбы з шасці краін разыгралі медалі ў дзесяці вагавых катэгорыях. Беларусы заваявалі 5 залатых, 7 сярэбраных і 14 бронзавых узнагарод. Пераможцамі дамашняга турніру сталі Аляксандр Гур’еў (да 55 кг), Уладзімір Кастаронак (да 63 кг), Дзмітрый Банько (да 77 кг), Абубакар Хаслаханаў (да 97 кг) і Вячаслаў Федарына (да 130 кг).

Таксама на вышэйшую прыступку п’едэстала падымаліся барцы з Расіі і Грузіі, прызёрамі станавіліся атлеты з Таджыкістана і Харватыі. Спаборніцтвы памяці алімпійскага чэмпіёна і двухразовага чэмпіёна свету Алега Караваева праводзяцца з 1994 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю