Top.Mail.Ru

Рабіце здымкі ў рапсе, але не тапчыце яго!

Фотасесія без праблем


Прырода дорыць нам шыкоўныя лакацыі і дэкарацыі для фота і відэа. Шкада толькі, што, гледзячы ў аб’ектыў, людзі зусім не глядзяць пад ногі.

Кожны сезон цвіцення рапсу ў ярка-жоўтых палях можна назіраць натоўпы тых, хто фатаграфуецца. Несумненна, прыгажосць прыроды такая, што проста рукі свярбяць, каб гэта захаваць, а фотаздымкі атрымліваюцца эфектныя і яскравыя. Але мы з вамі не пчолкі, якія прыносяць карысць квітнеючым культурам, а ў пагоні за ўдалым кадрам можам і нашкодзіць раслінам.

Закон не забараняе рабіць такія фатаграфіі. Аднак не трэба зрываць, ламаць, таптаць расліны, якія з’яўляюцца харчовай культурай сельскагаспадарчага прызначэння, піша mgazeta.by.

Забароны на такія фотасесіі сапраўды няма, а вось адказнасць наступіць можа.

Пашкоджанне парасткаў рапсу можна расцаніць як наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, якое пацягнула прычыненне шкоды ў нязначным памеры. 

Санкцыя артыкула 11.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае штраф у памеры да 30 базавых велічынь (1350 рублёў).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю