Аб асноўных інструментах і механізмах для стымулявання працаўладкавання людзей з інваліднасцю, паведаміў БелТА начальнік упраўлення арганізацыі работы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва і альтэрнатыўнай службы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Кацко.
Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны падрыхтаваны прагноз патрэбнасцяў рынку працы да 2030 года. Сяргей Кацко назваў тры асноўныя кірункі, якія будуць запатрабаваны на рынку працы ў бліжэйшыя пяць гадоў.
«Па-першае, кваліфікаваныя рабочыя — гэта фундамент эканомікі: слесары, будаўнікі, станочнікі. Па-другое, інжынерныя работнікі, але абавязкова з дадатковымі лічбавымі кампетэнцыямі. Трэці кірунак — гэта замяшчэнне пакаленняў у бюджэтнай сферы, перш за ўсё ў ахове здароўя і адукацыі. І, нарэшце, старэнне насельніцтва павялічвае попыт на сацыяльныя паслугі, таму названая сфера будзе актыўна развівацца», — сказаў ён.