Праваахоўнікі выявілі схему крадзяжу пшаніцы, кукурузы і аўса з прадпрыемства ў Пінскім раёне. Аб гэтым паведамляе БелТА.
58-гадовы работнік сельгаспрадпрыемства на веласіпедзе вывез з тэрыторыі каля 400 мяшкоў збожжавых культур. Усяго ён скраў больш за 10 т пшаніцы, кукурузы і аўса. «Улоў» мужчына складзіраваў па месцы жыхарства і збіраўся выкарыстоўваць пры вядзенні асабістай падсобнай гаспадаркі.
Следчыя распачалі крымінальную справу за прысваенне або растрату маёмасці асобай, якой яна даручана. Усё выкрадзенае канфіскавана.
«Сфера АПК знаходзіцца пад пільным кантролем міліцыі. У прыярытэце — выяўленне сістэмных правапарушэнняў і злачынстваў. Усім фактам супрацьпраўнай дзейнасці даецца прынцыповая ацэнка», — падкрэслілі ў МУС.