Top.Mail.Ru

Работнікі беларускіх банкаў у I квартале выявілі 96 фальшывых банкнот і 27 манет

Работнікі беларускіх банкаў у першым квартале 2026 года выявілі 123 падробленыя грашовыя знакі — 96 банкнот і 27 манет, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.


Па-ранейшаму часцей за ўсё трапляюцца фальшывыя долары ЗША — 62,6% ад усіх падробак. Часцей за ўсё выяўляліся фальшыўкі наміналам $100 — 52 падробкі.

Доля падробленых еўра склала 29,3%, а іх колькасць павялічылася ў 9 разоў. Асноўную колькасць выяўленых фальшывых еўра склалі манеты наміналам 2 еўра — 18 падробак.

У першым квартале 2026 года не было выяўлена ніводнай падробленай банкноты беларускіх рублёў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю