Top.Mail.Ru
158

Работнікі МНС выратавалі мужчыну пры пажары ў жылым доме ў Магілёве

Работнікі МНС выратавалі мужчыну пры пажары ў Магілёве. Пра гэта паведамілі БелТА ў МНС.



Сёння ноччу ў службу МНС ад суседзяў паступіла паведамленне аб пажары ў пяціпавярховым жылым доме на вул. Кобрынскай. Па прыбыцці падраздзяленняў МНС назіралася гарэнне ў кватэры на трэцім паверсе. Ратавальнікі ў задымленым пакоі выявілі і вынеслі на вуліцу гаспадара, які знаходзіцца ў непрытомным стане. Мужчына шпіталізаваны.

Работнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар. На месцы здарэння працавала пяць адзінак тэхнікі. Эвакуацыя жыхароў пад’езда не спатрэбілася.

Як мяркуецца, пажар адбыўся праз неасцярожнасць пры курэнні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю