Top.Mail.Ru

Работніца банка з Гомеля прысвоіла больш за 90 тыс. рублёў, падмяняючы купюры сувенірнымі

Работніца банка з Гомеля прысвоіла больш за 90 тыс. рублёў, паведамляе БелТА.


Фігуранткай па справе праходзіла 54-гадовая спецыяліст аднаго з банкаў у абласным цэнтры. «Прама на працоўным месцы яна прысвойвала наяўныя грашовыя сродкі, якія знаходзяцца ў аддзяленні банка. У выніку скрала 90,4 тыс. рублёў, якімі распарадзілася ў асабістых мэтах», — расказалі ў абласным судзе.

На судзе жанчына віну прызнала цалкам, шчыра раскаялася. Паводле яе слоў, першапачаткова брала нязначныя сумы ў беларускіх рублях з тых пачкаў, якія пакавала і апячатвала асабіста. Каб схаваць крадзеж, закладвала ў пачкі сувенірныя купюры па 500 еўра. Абвінавачаная часткова кампенсавала ўрон — на суму 12 тыс. рублёў.

Прыгаворам суда фігурантка прызнана вінаватай у прысваенні маёмасці асобай, якой яна даручана, учыненым у асабліва буйным памеры. Ёй прызначанае пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама са штрафам у 100 базавых велічыняў. Акрамя таго, на пяць гадоў яна пазбаўлена права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю