Top.Mail.Ru

Рачкоў: Шчыры, паважлівы дыялог без навязвання і пагроз заўсёды знойдзе ў Беларусі падтрымку і развіццё

Шчыры, паважлівы дыялог без навязвання і пагроз заўсёды знойдзе ў Беларусі падтрымку і развіццё. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў, выступаючы з дакладам на пасяджэнні Агульнага камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях на палях 32-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Порту (Партугальская Рэспубліка), паведамляе БелТА.


«Дэлегацыя Беларусі выказвае сур’ёзную занепакоенасць тым, што асобныя краіны працягваюць выкарыстоўваць платформу АБСЕ ў сваіх вузкапалітычных мэтах, падмяняючы шчыры дыялог і пошук кампрамісаў агрэсіўнай рыторыкай і маніпуляцыямі пад прыкрыццём праваабарончага парадку дня. Замест таго каб працаваць над аднаўленнем даверу і ўмацаваннем бяспекі на прасторы АБСЕ, шэраг дзяржаў упарта прытрымліваецца дэструктыўнай лініі канфрантацыі, узмацняючы раз’яднанасць і падрываючы рэшткі архітэктуры агульнаеўрапейскай стабільнасці», — адзначыў Сяргей Рачкоў.

Беларусь — суверэнная дзяржава, адкрытая да канструктыўнага дыялога, у тым ліку па праблематыцы правоў чалавека і дэмакратыі, падкрэсліў парламентарый. «Мы перакананы, што толькі раўнапраўныя зносіны, а не ўльтыматумы і прапаганда, могуць садзейнічаць пераадоленню рознагалоссяў», — сказаў ён.

«Беларусь зацікаўлена ва ўстойлівым і эвалюцыйным развіцці без узрушэнняў, насілля і ўмяшання звонку. Мы настойліва заклікаем заходніх калег спыніць спекуляцыі, адмовіцца ад практыкі падвойных стандартаў і крывадушнасці ў інтэрпрэтацыі ўнутраных працэсаў у суверэнных дзяржавах. Спробы ціску Мінск сустрэне цвёрдым і сістэмным адказам, — дапоўніў Сяргей Рачкоў. — Шчыры, паважлівы дыялог без навязвання і пагроз заўсёды знойдзе ў Беларусі падтрымку і развіццё».

Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з Сяргеем Рачковым удзельнічала ў мерапрыемствах 32-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Порту. У склад дэлегацыі ўваходзіў таксама член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Алег Румо.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю