Top.Mail.Ru

«Рады любому кірунку»: як Мінінфарм выбудоўвае работу з блогерамі

Начальнік упраўлення электронных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў Міністэрства інфармацыі Аляксандра Ганчарова расказала пра гэта БелТА.


Аляксандра Ганчарова адзначыла, што Міністэрства інфармацыі адкрыта да супрацоўніцтва з прадстаўнікамі блогасферы. «Нейкіх абмежаванняў, безумоўна, у нас няма. Мы рады супрацоўніцтву абсалютна з любым кірункам блогінгу: гэта і б’юці-сфера, і аглядныя каналы, і палітычныя блогеры», — растлумачыла яна.

Паводле яе слоў, фармат узаемадзеяння не залежыць ад колькасці падпісчыкаў: міністэрства працуе як з блогерамі-мільённікамі, так і з аўтарамі мікраблогаў.

Спікер растлумачыла, што супольнасць блогераў, з якімі Мінінфарм узаемадзейнічае на пастаяннай аснове, фарміруецца арганічна. У яе ўваходзяць прадстаўнікі розных пакаленняў, якія ўдзельнічаюць у праектах і мерапрыемствах, што праводзяцца пад эгідай ведамства. Пры гэтым назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя: усё больш аўтараў самастойна праяўляюць ініцыятыву і выказваюць жаданне супрацоўнічаць з Міністэрствам інфармацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю