Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, выступаючы на сесіі «Саюзная дзяржава: на мяжы эпох», паведамляе БелТА.
«Калі казаць пра праграму па мікраэлектроніцы, то мы падпісалі з Расійскай Федэрацыяй адпаведныя дакументы, дзе размежавалі тыя тапалагічныя нормы і тыя элементы, якія робім мы і якія робіць Расійская Федэрацыя. Такім чынам, дапаўняючы адзін аднаго, мы разам надзейна стаім на нагах. Гэта ж датычыцца і абсталявання для гэтай галіны: падзелена, што робяць Расія і Беларусь. Так, мы ставім задачу поўнасцю закрыць усю тэхналагічную лінейку па гэтай спецыфіцы, каб быць самадастатковымі», — сказаў Аляксандр Рагожнік.
«Бо гэта галіна з’яўляецца базавай для развіцця ўсяго сумежнага», — растлумачыў пасол.
Таксама ён заявіў, што Беларусь гатова ўзяць удзел у рэалізацыі расійскіх нацыянальных праектаў. «Трэба адзначыць, што Расійская Федэрацыя сёння рэалізуе 19 нацыянальных праектаў. Гэта дастаткова вялікі, усёабдымны пласт работы. І Рэспубліка Беларусь з улікам тых кампетэнцый, якія ў нас ёсць, магла б цалкам паўдзельнічаць у іх рэалізацыі», — падкрэсліў пасол. Ён дадаў, што з расійскім бокам ёсць агульнае разуменне ў гэтым пытанні.
- Асобна Аляксандр Рагожнік закрануў тэму транспарту і лагістыкі ў Саюзнай дзяржаве. «У гэтай сферы мы развязалі ўсе вузлы — і ўсе тавары, якія ішлі праз нашых так званых партнёраў, цяпер цудоўна ідуць транзітам праз тэрыторыю Расіі», — канстатаваў Аляксандр Рагожнік.