Top.Mail.Ru
220

Рагожнік і Кірыенка абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў атамнай сферы

Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргей Кірыенка абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва Беларусі і РФ у атамнай сферы. Аб гэтым беларускі дыпламат расказаў журналістам пасля праведзенай 9 ліпеня ў пасольстве цырымоніі ўзнагароджання Сяргея Кірыенкі ордэнам Пашаны, паведамляе БелТА.


«Мы абмеркавалі двухбаковыя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі. Сяргей Кірыенка даў высокую ацэнку гэтаму ўзаемадзеянню, пабудове Саюзнай дзяржавы, тым добрым, дружалюбным стаўленнем паміж двума кіраўнікамі дзяржаў, якія практычна і фарміруюць фундамент гэтых адносін», — сказаў Аляксандр Рагожнік.

«Мы абмеркавалі рэалізацыю далейшых праектаў, якія «Расатам» рэалізуе сумесна з нашай краінай. Неабходна адзначыць, што падпісана адпаведнае пагадненне з карпарацыяй "Расатам" - гэта рэалізацыя праекта па стварэнню цэнтра адытыўных тэхналогій, прымяненне атамных тэхналогій у медыцыне, сумесная работа ў галіне выкарыстання акумулятарных батарэй: сёння два заводы "Расатам" будуе. Гэта шмат-шмат праектаў, якія сёння мы абмяркоўваем з гэтай вядучай расійскай карпарацыяй", - адзначыў пасол.

Ён таксама дадаў, што Беларусь і «Расатам» абмяркоўваюць магчымасць будаўніцтва ў нашай краіне дадатковых атамных энергаблокаў. «Нашы будаўнікі працуюць па ўсім свеце, набыўшы вопыт будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі. І кіраўніцтва «Расатама» вельмі высока ацэньвае кваліфікацыю гэтых работнікаў. Гэта дае нам магчымасць гаварыць аб тым, што мы набылі яшчэ адну высокатэхналагічную галіну», — падкрэсліў Аляксандр Рагожнік.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю