Top.Mail.Ru
302

Ракетку лідара сусветнага рэйтынгу Алькараса прадалі за рэкордную для тэніса суму

Невядомы пакупнік выклаў за яе 173 000 долараў, тым самым устанавіўшы рэкорд для падобных лотаў. Лідарства да гэтага ўтрымлівала галоўная прылада працы Рафаэля Надаля, з дапамогай якой ён выйграў дзясяты тытул на «Ралан Гарос» (157 300). Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда». 


Дадатак склаў амаль 16 тысяч долараў. За што ж выклалі немалую суму на аўкцыёне Prestige Memorabilia? Куфэрак адкрываецца проста: менавіта гэтай ракеткай Карлас Алькарас гуляў супраць Новака Джокавіча ў фінале «Уімблдона» у 2023 годзе, атрымаўшы верх у драматычным пяцісэтавым паядынку. І гістарычным, паколькі Алькарас абгуляў шматгадовага чэмпіёна.

Акрамя таго, на ракетцы ёсць унікальная налепка C. Alcaraz 2022-3 4 і сімволіка Уімблдона. Характэрна, што да пачатку таргоў ракетка каштавала 74008 долараў, але затым адбыўся рэзкі скачок з-за мноства ставак.

Таксама сярод іншых спартыўных лотаў аўкцыёну была ракетка Babolat, якую Рафаэль Надаль выкарыстоўваў падчас свайго пераможнага шляху да тытула чэмпіёна Монтэ-Карла ў 2011 годзе. Ракетка была прададзена за 8784 долары. А красоўкі Роджэра Федэрэра, у якіх ён выходзіў на корт турніру ў Маямі, прададзены за 3 764 долары.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю