Любы агрэсіўны рух у бок беларускіх граніц будзе ўспрыняты як пагроза Саюзнай дзяржаве. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, паведаміла БелТА.
«Першыя пазіцыі абсталяваныя для ракетнага комплексу „Арэшнік“. Ён у нас з учарашняга дня і заступае на баявое дзяжурства», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.