Сведкі і непасрэдныя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, на жаль, сыходзяць, але ў нашай краіне дух Дня Перамогі падтрымліваецца на самым высокім узроўні, у чым вялізная заслуга дзяржавы, адзначыў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка падчас урачыстых мерапрыемстваў на плошчы Перамогі ў Мінску:
— Ідучы сюды, на гэтую ўрачыстую цырымонію, я ўспамінаў сваё дзяцінства і ўсе тыя парады, ускладанні, дэманстрацыі 9 Мая, у якіх я ўдзельнічаў піянерам, камсамольцам. Гэта ўсё адбывалася ў Мінску, тут, на плошчы Перамогі, каля помніка Марата Казея, ля Кургана Славы, — расказаў Раман Галоўчанка. — Заўсёды былі жывыя зносіны. Але была атмасфера дваякая: з аднаго боку, радасці, а з другога боку, усё ж такі, у людзей былі і цяжкія ўспаміны пра тыя нягоды, страты.
Жывых сведкаў тых страшных падзей становіцца ўсё менш, таму галоўнае для цяперашняга пакалення, паводле яго слоў, — гэта захаваць сувязь, памяць, не даць ёй перапыніцца:
— Сведкі і непасрэдныя ўдзельнікі сыходзяць, але мы не павінны страціць дух гэтага свята, павінны захаваць яго і самае галоўнае — перадаць наступным пакаленням. Таму вельмі важна захаваць дух тых часоў, калі мы былі побач з непасрэднымі ўдзельнікамі, з ветэранамі вайны.