Top.Mail.Ru

Раман Варанько выйграў міжнародны турнір па трохбор’і ў Ратамцы

У Ратамцы сталі вядомы ўсе пераможцы міжнародных спаборніцтваў па трохбор’і The Ratomka October Іnternatіonal Horse Trіals.


У самай прэстыжнай праграме ўзроўню складанасці «4 зоркі» ў кароткім фармаце (CCІ4*-S) перамогу атрымаў беларускі коннік Раман Варанько на кані па мянушцы Вахмістр. У праграмах узроўню «3 зоркі» першыя месцы заняла наша Алена Манулік з Аргументай (доўгі фармат), а таксама расіянка Марына Ірбіцкая і Касіа (кароткі фармат).

Коннаспартыўная база ў Ратамцы адпавядае сусветнаму ўзроўню і мае неабходныя магчымасці для правядзення міжнародных спаборніцтваў па ўсіх трох алімпійскіх дысцыплінах коннага спорту, — адзначыў кіраўнік судзейскай калегіі брытанец Лес СМІТ. — У гэтыя тры дні гледачы і афіцыйныя асобы ўбачылі тут сапраўдны спорт.

Пяць дамашніх міжнародных турніраў у 2026 годзе дазволілі нашым коннікам аднавіць міжнародныя катэгорыі і выканаць нарматывы для ўдзелу ў спаборніцтвах Гран-пры 4*. Па выніках сезона 12 спартыўных пар з Беларусі маюць кваліфікацыю для ўдзелу ў алімпійскім адборачным турніры ў 2027 годзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю