Форвард партугальскай зборнай і саудаўскага футбольнага клуба «Аль-Наср» Крыштыяну Раналду стаў у 2025 годзе самым высокааплатным спартсменам свету па версіі часопіса Forbes, паведамляе Sputnik.
За апошні год футбаліст зарабіў 275 мільёнаў долараў, з якіх большую частку — 225 мільёнаў — яму прынёс кантракт з «Аль-Наср». Яшчэ 50 мільёнаў партугалец атрымаў па спонсарскіх кантрактах. Адзначаецца, што за ўсю гісторыю рэйтынгу Forbes больш Роналду за год зарабіў толькі амерыканскі баксёр Флойд Мэйвэзэр-малодшы (300 мільёнаў у 2015 годзе і 285 мільёнаў у 2018-м).
Другое месца ў рэйтынгу — у разыгрываючага амерыканскага баскетбольнага клуба «Голдэн Стэйт Уорыёрз» Стэфана Кары (156 мільёнаў), што з’яўляецца рэкордам для гульца НБА. На трэцім радку размясціўся брытанскі баксёр Тайсан Ф’юры (146 мільёнаў).
У дзясятку таксама ўвайшлі Дак Прэскат (амерыканскі футбол, 137 мільёнаў), Ліянэль Месі (футбол, 135 мільёнаў), Леброн Джэймс (баскетбол, 133,8 мільёна), Хуан Сота (бейсбол, 114 мільёнаў), Карым Бензема (футбол, 104 мільёна), 1 мільёна) і Кевін Дзюрант (баскетбол, 101,4 мільёна).
Дзесяць самых высокааплатных спартсменаў сумарна за год зарабілі 1,4 мільярда долараў.