Top.Mail.Ru
169

«Раней ставіліся абуральна, цяпер даводзіцца браць штурмам». Лукашэнка падкрэсліў важнасць меліярацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць падкрэсліў важнасць правядзення меліярацыйных работ, паведаміла БелТА. 


Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на адно з актуальных для рэгіёна пытанняў — правядзенне меліярацыі. «Ніхто, ніякі прыватнік сам не будзе будаваць каналы, збудаванні, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ніхто не будзе, акрамя дзяржавы. Таму мы вельмі моцна ўзяліся за меліярацыю». Перш за ўсё гэта датычыцца аднаўлення меліярацыйных сістэм, якія былі пабудаваны ў савецкія часы. Вядома, трэба было пачынаць такія работы раней, але ўвесь час былі нейкія складанасці, уключаючы фінансавы план. «Мы абуральна часам ставіліся да гэтых пытанняў. І я бачу, ужо зямля прыходзіць у непрыдатнасць — хмызняк, гэтыя каналы (меліярацыйныя. — Заўв. БелТА) зарастаюць. Прыйшлося штурмам браць і гэтае пытанне. Таму меліярацыя — пытанне галоўнае», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, накіроўваючыся з Мінска ў Гомельскую вобласць, агледзеў з верталёта, як ідуць справы з культурай земляробства, у якім стане знаходзяцца землі і сельгасугоддзі, і ў цэлым застаўся задаволены ўбачаным. «Не магу ні да чаго прычапіцца, акрамя таго, што ў нізкіх месцах кінулі палі і не ўзорваеце. Гэта дрэнна», — заўважыў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што не задзейнічанымі ў абарот, па сутнасці — кінутымі, застаюцца нават участкі ў 5-10 гектараў, і гэта ў той час, як дзяржава ўкладвае значныя сродкі ў меліярацыю дзеля таго, каб зрабіць землі прыдатнымі для сельскагаспадарчай дзейнасці.

Прэзідэнт папярэдзіў, што на гэтым яго «інспекцыя» раёнаў Гомельскай вобласці не завершана: «Я яшчэ пагляджу тут усе раёны. І Ельскі і Нараўлянскі, і туды, на поўдзень, — Лельчыцы. Я пагляджу, як людзі працуюць».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю