У бліжэйшыя суткі, 21 ліпеня, у Беларусі ноччу і раніцай месцамі па рэспубліцы чакаецца туман, днём у асобных раёнах навальніцы, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы будзе воблачна з праясненнямі, днём — пераменная воблачнасць. Пераважна па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў, ноччу слабы, днём умераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ноччу складзе 12-17 градусаў вышэй за нуль, днём паветра прагрэецца да плюс 22-28 градусаў.