Top.Mail.Ru

Расчыстка тэрыторый і вываз смецця: камунальшчыкі па ўсёй краіне наводзяць парадак пасля непагадзі

Як камунальшчыкі па ўсёй краіне наводзяць парадак пасля непагадзі, расказалі БелТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


Як адзначылі ў ведамстве, у Валожыне і в. Сусні Мінскай вобласці камунальныя службы і спецыялісты электрасетак сумесна расчышчаюць тэрыторыі ад паваленых дрэў і зламаных галін.

У Гродзенскай вобласці вядзецца расчыстка дарог, аднаўленне электразабеспячэння, ліквідацыя пашкоджанняў. Брыгады ЖКГ працуюць у Шчучыне, Слоніме і ў в. Мінойты Лідскага раёна.

У Брэсце спецыялісты ВКУП «Камунальнік» вывозяць зламаныя галіны і аварыйныя дрэвы па ўсім горадзе.

У Маладзечне работнікі ЖКГ аператыўна прыбралі дрэвы на вуліцах Касманаўтаў і Вялікі Гасцінец. У парку Перамогі завяршаюць расчыстку і вываз смецця.

Усяго па краіне ў выніку непагадзі павалена больш за 280 дрэў. Работы па распілоўцы і прыборцы вядуцца паўсюль. Акрамя таго, стыхія пашкодзіла каля 30 дахаў жылых дамоў. Па кожным адрасе працуюць брыгады ЖКГ, ацэньваецца ўрон і прымаюцца меры па часовым перакрыцці і аднаўленні.

«Калі вы заўважылі паваленыя дрэвы, абарваныя правады або іншыя небяспечныя наступствы непагадзі — неадкладна патэлефануйце па кароткім нумары 115», — нагадалі ў МЖКГ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю