Top.Mail.Ru

Рашэнні УНС падмацаваны грамадскім аўтарытэтам і канстытуцыйным статусам — меркаванне

Рашэнні УНС падмацаваны не толькі грамадскім аўтарытэтам, але і канстытуцыйным статусам. Такім меркаваннем падзяліўся генеральны дырэктар «Беларуснафты», член Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Ляхаў, піша БелТА.


Як падкрэсліў Аляксандр Ляхаў, унікальны інстытут — УНС — за 30 гадоў з моманту правядзення першага сходу прайшоў шлях да прадстаўнічага органа народаўладдзя. «Статус УНС цяпер замацаваны ў Канстытуцыі. Адпаведна і рашэнні, якія прымаюцца, з гэтага моманту падмацаваны не толькі грамадскім аўтарытэтам, але і канстытуцыйным статусам», — звярнуў увагу ён.

Як прадстаўнік вытворчага сегмента ён адзначыў, што першапачаткова ў парадку дня УНС прысутнічала і эканамічная праблематыка. Гэты фактар быў адным з ключавых для сярэдзіны 90-х, не страчвае актуальнасці і цяпер. «У 1996 годзе краіна знаходзілася ў зусім іншых умовах: тады трэба было аператыўна рэагаваць і адказваць на выклікі таго часу, вырашаць задачы з прынцыповым падыходам. Важна было захаваць вытворчасці, працоўныя калектывы і кааперацыйныя сувязі, а таксама вызначыць, на чым будаваць далейшы рост эканомікі і якая будзе роля дзяржавы ў гэтым працэсе», — указаў Аляксандр Ляхаў.

«Адным з важнейшых вынікаў першага УНС стала вызначэнне прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Менавіта гэта ўжо тады заклала фундамент для нашага развіцця сёння. Сярод тых, чый лёс быў вырашаны тады, і „Беларуснафта“. Стратэгічны падыход і вывераны выбар Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі далі магчымасць зберагчы не толькі шматтысячны калектыў, але і саму галіну. Тады прадпрыемства нафтавікоў захавала статус дзяржаўнага», — расказаў гендырэктар. Ён таксама падкрэсліў, што тое рашэнне стала базай для далейшага развіцця нафтапромыслу, трансфармацыі прадпрыемства ў вертыкальна інтэграваную сучасную міжнародную кампанію.

Паводле ацэнкі Аляксандра Ляхава, на сёння пастаўлены задачы іншага ўзроўню: далейшае тэхналагічнае развіццё, павышэнне прадукцыйнасці працы, канкурэнтаздольнасці, імпартазамяшчэнне, выхад на новыя рынкі, умацаванне кадравага патэнцыялу. «Пры гэтым фундаментальныя прынцыпы застаюцца ранейшымі. У прыватнасці, стратэгічныя рашэнні неабходна прымаць зыходзячы з рэальнай сітуацыі ў эканоміцы і свеце, а таксама меркавання народа. Канстытуцыйны статус, на мой погляд, зрабіў гэты механізм значна мацнейшым і больш эфектыўным, а меру адказнасці кожнага дэлегата — вышэйшай», — рэзюмаваў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю