«У цэлым хачу адзначыць (і вы гэта ведаеце лепш, чым хто-небудзь іншы), галоўны наш кірунак узаемадзеяння — гандлёва-эканамічны — развіваецца паспяхова, нягледзячы на ўсе спробы звонку неяк паўплываць на гэта», — падкрэсліў кіраўнік расійскай дзяржавы, звяртаючыся да Прэзідэнта Беларусі.
Ён звярнуў увагу, што тавараабарот за мінулы год у $52 млрд (па дадзеных расійскага боку) — гэта добры паказчык. А за 6 месяцаў гэтага года ён вырас яшчэ на 12,5%. З Расіі ў Беларусь паступаюць значныя аб’ёмы замежных інвестыцый, працуюць 2,5 тыс. прадпрыемстваў з расійскім удзелам. «І, што самае важнае, прынцыповае, на мой погляд, што мы ўзаемадзейнічаем і на традыцыйных напрамках, і на напрамках, якія сёння з’яўляюцца асабліва важнымі — гэта высокія тэхналогіі», — заўважыў Уладзімір Пуцін.
У гэтай сувязі ён асабліва падкрэсліў значную ролю кіраўніка беларускай дзяржавы. «Дзякуючы вашым шматгадовым намаганням Беларусь многае захавала і прымножыла з таго, што было створана яшчэ ў часы Савецкага Саюза, і цяпер мы разам можам працягваць рух па гэтых напрамках, уключаючы мікраэлектроніку і некаторыя іншыя напрамкі», — сказаў Уладзімір Пуцін.