Беларускі і расійскі бакі плануюць зрабіць прыгранічныя паездкі на чыгуначным транспарце бесперасадачнымі, паведамляе Беларуская чыгунка (БЧ).
Аб гэтым ішла размова на нядаўнім пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Смаленску.
Пакуль што прамых цягнікоў на маршрутах Смаленск — Орша і Смаленск — Віцебск няма. Можна дабірацца толькі з перасадкамі з беларускага на расійскі цягнік ці наадварот праз станцыі Асінаўка і Заольшча.