Расійская Федэрацыя запытала пасяджэнне СБ ААН па Украіне. Аб гэтым паведаміў першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрый Палянскі, перадае ТАСС.
Чакаецца, што пасяджэнне будзе прызначанае на пятніцу, 30 мая.
Паводле яго слоў, Расія на пасяджэнні СБ ААН мае намер узняць тэму пагрозы свету, якая зыходзіць ад краін Еўропы, якія спрабуюць перашкодзіць украінскаму ўрэгуляванню.
«Еўрапейскія спонсары кіеўскага рэжыму запыталі пасяджэнне па гуманітарнай сітуацыі ва Украіне на 15:00 па Нью-Йорку (22:00 па мінскім часе) 29 мая. Мы вырашылі адказаць і, у сваю чаргу, запыталі пасяджэнне ў сувязі з пагрозамі міжнароднаму міру і бяспецы з прычыны дзеянняў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, якія спрабуюць перашкодзіць намаганням па мірным урэгуляванні ўкраінскага крызісу. Грэцкае старшынства, як мы чакаем, прызначыць яго на 10:00 па Нью-Йорку (17:00 па мінскім часе) 30 мая», — паведаміў дыпламат.