Удзельнікі веласіпеднага клуба «Выклік» з Екацярынбурга адправіліся ў патрыятычны велапрабег па гарадах Беларусі, паведамляе Sputnik.
Марафон прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Першым пунктам на іх маршруце стаў Мінск, дзе яны наведалі музей гісторыі ВАВ. Далей удзельнікі плануюць заехаць у Віцебск, Полацк, Оршу, а таксама пабываць у мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць».
Адзін з арганізатараў мерапрыемства Сяргей Шуміла расказаў, што гэта ўжо 11-ы па ліку велатур. Ён праводзіцца штогод напярэдадні 9 Мая па рэгіёнах Расіі і гарадах блізкага замежжа. У гэтым годзе заезд праводзіцца з 28 красавіка па 6 мая.
«Мы называем гэта акцыяй народнай дыпламатыі, якая праходзіць у знакавыя для ўсіх расіян і беларусаў дні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі. Такія велапрабегі не толькі дапамагаюць наладзіць прамыя кантакты паміж жыхарамі розных краін, але і пашыраюць кругагляд, дапамагаюць папулярызаваць веласіпед як экалагічны і даступны від транспарту», — адзначыў ён.
Міністр міжнародных і знешнеэканамічных сувязей Свярдлоўскай вобласці Вячаслаў Ярын у сваю чаргу падкрэсліў, што гэты велапрабег — важная народная ініцыятыва па захаванню памяці аб гераічным мінулым дзвюх краін.
«Ён накіраваны ў тым ліку на развіццё культурна-гуманітарных сувязей з беларускім бокам», — дадаў чыноўнік.
Фота: Пасольства Расіі ў Беларусі