Кубак разыгрываюць нацыянальныя зборныя Беларусі і Казахстана, а таксама каманда Расіі 25. Праграму спаборніцтваў адкрыў паядынак гаспадароў лёду з расійскімі хакеістамі. Госці вызначыліся па два разы ў першым і другім перыядах, у заключнай 20-хвілінцы казахі здолелі адысці ад «сухога» паражэння. Вынік сустрэчы-4: 1 на карысць Расіі 25, па два ачкі за якую набралі Даніл Аймурзін (1+1), Міхаіл Вараб’ёў (1+1) і Руслан Ісхакаў (0+2).
Зборная Беларусі стартуе на турніры заўтра матчам супраць расіян, паядынак пачнецца ў 14.00 па мінскім часе. 3 мая падапечныя Дзмітрыя Квартальнова сустрэнуцца з камандай Казахстана (15:00). Турнір Qazaqstan Hockey Open праводзіцца чацвёрты раз, нашы хакеісты выйгравалі галоўны трафей у 2023 годзе. Мінулай вясной перамогу ў Астане атрымала зборная Расіі 25.