Top.Mail.Ru
240

Расійскія вучоныя ствараюць эндаскапічную сістэму для барацьбы з ракам

Вучоныя Новасібірскага дзяржуніверсітэта ствараюць эндаскапічную сістэму новага тыпу для дыягностыкі і разбурэння ракавых клетак, паведамляюць РИА Новости са спасылкай на прэс-службу ВНУ.


Распрацоўка лабараторыі нелінейнай оптыкі хваляводных сістэм НДУ стала адным з пераможцаў конкурсу мегагрантаў Расійскага навуковага фонду гэтага года.

«Наш праект накіраваны на стварэнне інавацыйнай эндаскапічнай прылады, якая аб’ядноўвае тэхналогіі „аптычнай біяпсіі“ і тэрапіі нізкатэмпературнай плазмы. Яго мэта — распрацоўка адзінай сістэмы, якая забяспечвае магчымасці як дыягностыкі, так і лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, у тым ліку анкалагічных, у рэжыме рэальнага часу», — расказаў старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі Дзяніс Харэнка.

Паводле яго слоў, прылада будзе спалучаць адразу дзве функцыі — дыягностыку з прымяненнем машыннага навучання і тэрапію (лазер/плазма).

Спецыялісты растлумачылі, што зараз для дакладнай дыягностыкі раку трэба ўзяць тканакі з арганізма. Дзякуючы аптычным эндаскапічным метадам даследаванне можна праводзіць на жывой тканцы і адразу ж прымяняць тэрапеўтычнае ўздзеянне.

Фота: pexels.com

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю