Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя, амбулаторна-паліклінічныя падраздзяленні бальнічных арганізацый аховы здароўя і РНПЦ, арганізацый службы крыві, санітарна-эпідэміялагічных арганізацый, аптэк, арганізацый медтэхнікі і арганізацый асаблівага тыпу 3 ліпеня, у пятніцу, будуць працаваць па графіку работы ў святочны дзень, 4 ліпеня — па графіку работы ў суботні дзень.
Работа стацыянараў бальнічных арганізацый аховы здароўя, рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў 3 ліпеня будзе наладжана як у святочны дзень, 4 ліпеня — як у суботні дзень. Дакладныя гадзіны работы можна даведацца на сайце патрэбнай вам медыцынскай установы.
Часова мяняецца графік работы і аддзяленняў «Белпошты». Так, 2 ліпеня яны будуць працаваць у звычайным рэжыме, а вось 3 ліпеня — толькі дзяжурныя аддзяленні. Іх у краіне вызначана 15. Тры дзяжурныя аддзяленні дзейнічаюць у сталіцы (адно з якіх на Прывакзальнай плошчы, 5, працуе з 9:00 да 20:00). Адрасы астатніх дзяжурных аб’ектаў і час іх работы можна паглядзець на сайце РУП «Белпошта». 4 ліпеня аддзяленні паштовай сувязі працуюць па ўстаноўленым графіку суботы — як правіла, з 10:00 да 17:00. Нядзеля, 5 ліпеня, — стандартны выхадны дзень для большасці аддзяленняў.
Яна ВАЛАСАЧ