Top.Mail.Ru
276

Раскосмас паказаў кадры кратара памерам з Чарнагорыю з усходняй часткі Месяца

Фатаграфію кратара Непер з Усходняй бачнай часткі Месяца апублікаваў Раскосмас у сваім Telegram-канале. Здымак быў зроблены з дапамогай тэлескопа Шміта-Касегрэна C/9.25 XLT, камеры ASI678MC, фільтра UV&IR Cut, удакладнілі ў дзяржкарпарацыі, паведамляе БелТА.



«Кратар Непер на бачным баку Месяца — старажытны ўдарны кратар узростам 3,9-4,1 млрд гадоў. Ён сфармаваўся ў эпоху позняй цяжкай бамбардзіроўкі і размешчаны ля лімба (краю месяцовага дыска), з‑за чаго часта бачны ў скажоным ракурсе. Дыяметр кратара — каля 142 км (унутры магла б змясціцца дзяржава памерам з Чарнагорыю)», — гаворыцца ў апісанні да фота.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю