Top.Mail.Ru
296

У Гродзенскай вобласці выкрылі маштабную схему крадзяжоў у сельгасарганізацыі

Аператыўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзеншчыны выявілі факты буйных крадзяжоў у сельгасарганізацыі.



Устаноўлена, што 38-гадовы дырэктар прадпрыемства ў змове з 50-гадовай галоўным бухгалтарам незаконна завышалі сабе заробкі. Грошы пераводзілі на рахунак 41-гадовага брата жанчыны, які іх пераводзіў у наяўныя і перадаваў саўдзельнікам.

За два з паловай гады злачыннай дзейнасці шкода перавысіла мільён рублёў. Выкрадзенае зламыснікі марнавалі на асабістыя патрэбы. Большую частку сумы кіраўнік арганізацыі спусціў на азартныя гульні.

Усе ўдзельнікі злачыннай схемы затрыманы. Пракуратурай распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры. Фігурантам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Вераніка КАНЮТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю