Top.Mail.Ru

Раскрыта забойства 17-гадовай даўніны

Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на пастаяннай аснове праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на раскрыццё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў мінулых гадоў, якія маюць вялікі грамадскі рэзананс


У 2009 годзе на Гомельшчыне пад пуцеправодам аўтадарогі М-8 быў знойдзены труп 43-гадовага грамадзяніна Расіі з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Тады ўстанавіць злачынцу не ўдалося. Аднак карпатлівая работа аператыўнікаў 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) ГУБАЗіК МУС працягвалася і дала вынік, паведамляе тэлеграм-канал МУС Беларусі.

У ходзе рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў з супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Расіі па Бранскай вобласці атрыманы доказы дачынення да забойства 58-гадовага раней судзімага за крадзяжы, разбой і незаконны абарот наркотыкаў расіяніна.

Устаноўлена: фігурант быў знаёмы з ахвярай і напярэдадні здарэння дапамагаў яму ў продажы дома, атрымаўшы частку прыбытку ад здзелкі. Потым паабяцаў працаўладкаваць пацярпелага ў Беларусі. Па дарозе паміж імі здарыўся канфлікт, які прывёў да трагедыі.

Цяпер мужчына ўтрымліваецца пад вартай у сябе на радзіме па абвінавачанні ў забойстве сям’і з чатырох чалавек, учыненым у 1997 годзе.

Супрацоўнікамі ГУБАЗіК ва ўзаемадзеянні са следчымі, а таксама калегамі з Расійскай Федэрацыі працягваецца комплекс мерапрыемстваў па ўстанаўленні іншых фактаў злачыннай дзейнасці падазронага на тэрыторыі Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю