Супрацоўнікі наркакантролю затрымалі сталічнага жыхара — распаўсюджвальніка насваю, пра гэта паведамляе Sputnik са спасылкай на словы намесніка начальніка УНіСГЛ УУС Мінскай вобласці Дзяніса Аскальдавіча.
Пры 30-гадовым затрыманым было знойдзена і канфіскавана восем кілаграм некурыльнага тытунёвага вырабу насвай. Рэчыва прызначалася для далейшай рэалізацыі.
Фігуранту пагражае буйны штраф з канфіскацыяй выручкі ці адміністратыўны арышт.
У МУС нагадалі аб тым, што ў Беларусі забаронены вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, вырабленых з тытуню і шчолачнага кампанента.