У Смаргонскім раёне пенсіянер распальваў печ, а ўнутры загарэўся балон, паведамілі БелТА ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Да бяды прывяло невыкананне правілаў пажарнай бяспекі.
27 жніўня ў аграгарадку Солы Смаргонскага раёна пры распальванні печы атрымаў сур’ёзныя апёкі 65-гадовы пенсіянер. Мужчына расказаў, што хацеў спаліць макулатуру, але ў момант, калі ён паднёс да топкі агонь, адбылася ўспышка. Пазней ён выявіў у печы нейкі балон з вадкасцю. Загадзя змесціва топкі мужчына не праверыў.
З апёкамі пацярпелы шпіталізаваны.