Top.Mail.Ru

Распрацаваны прататып прылады для лячэння раку мікрахвалевым выпраменьваннем

Расійскія вучоныя распрацавалі першы ў краіне прататып комплексу, які дазваляе без правядзення хірургічнага ўмяшання знішчаць пухліны з дапамогай уздзеяння мікрахвалевым выпраменьваннем. Заяўку для рэгістрацыі вырабу ў Расздраўнаглядзе плануецца падаць у 2026 годзе, паведамляе БелТА.


«Такія інструменты ўжо ёсць у свеце, але няма ў Расіі, таму першая задача, якую мы вырашаем — гэта імпартазамяшчэнне. Наш прататып паспяхова прайшоў ужо лабараторныя выпрабаванні», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Комплекс уключае ў сябе падключаную да мікрахвалевага генератара антэну. У пухліну ўводзяць антэну, якая выпраменьвае электрамагнітную энергію. Яна дастаўляецца непасрэдна ў тканкі, забяспечваючы лакальнасць іх нагрэву.

Энергія, што выпраменьваецца, выклікае нагрэў малекул вады. Малекулы вады перадаюць энергію навакольнай тканкі і пры дасягненні дастаткова высокай тэмпературы адбываецца разбурэнне.

Асаблівасць тэхналогіі ў тым, што мікрахвалевая энергія накіравана ўздзейнічае на вобласць, якая змяшчае ў сабе пухлінную тканку, таму здаровыя тканкі і жыццёва важныя структуры за межамі зададзенай вобласці не падвяргаюцца празмернаму тэрмічнаму пашкоджанню.

Асноўныя пухліны, для якіх можа прымяняцца прылада, — гэта рак малочнай залозы, рак шчытападобнай залозы, а таксама новаўтварэнні ў лёгкіх, нырках і печані. Працягласць аперацыі з дапамогай такой прылады складае 20 хвілін замест гадзіны пры выдаленні пухлін з дапамогай адкрытай хірургіі.

Акрамя гэтага сярод пераваг комплексу, тое, што для яго выкарыстання патрабуецца толькі адзін хірург і мясцовая анестэзія замест агульнага наркозу. Кочатаў удакладніў, што прылада на 70 % складаецца з айчынных камплектуючых і па частцы параметраў пераўзыходзіць наяўныя замежныя аналагі з Кітая і ЗША. У прыватнасці, распрацаваны комплекс здольны ўздзейнічаць на вобласці памерам ад 6,5 мм і да 70 мм.

Упершыню ў Расіі метад мікрахвалевай абляцыі для выдалення пухлін падстраўнікавай і каляшчытападобнай залоз быў ужыты ў Клініцы факультэцкай хірургіі імя М. М. Бурдэнкі Сечанаўскага ўніверсітэта. «Асноўная перавага абляцыі — гэта міні-інвазіўнасць, калі доступ да пухліны ажыццяўляецца без разрэзу, толькі праз праколы. Пасля аперацыі дасягаецца выдатны касметычны эфект: фактычна няма слядоў ад умяшання. Абляцыя не займае столькі часу, як паўнавартасная аперацыя, пухліна фактычна „выпарваецца“, дасягаецца яе разбурэнне літаральна за некалькі хвілін», — расказаў ТАСС Максім Саліба, дацэнт кафедры факультэцкай хірургіі № 1 Сечанаўскага ўніверсітэта.

Праект быў прадстаўлены падчас прэзентацыі распрацовак пераможцаў акселерацыйнай праграмы для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў і тэхналагічных стартапаў «А: СТАРТ», якая праводзіцца камандай бізнес-інкубатара новасібірскага тэхнапарка «Акадэмпарк». Кочатаў дадаў, што распрацоўкі ў рамках стартапа вядуцца з удзелам навукоўцаў Сечанаўскага ўніверсітэта, Новасібірскага дзяржуніверсітэта, інстытутаў сібірскага Акадэмгарадка, Ніжняга Ноўгарада і Масквы. Аўтары праекта разлічваюць вывесці прыстасаванне на расійскі рынак у 2029 годзе, а на міжнародны — у 2032.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю