Top.Mail.Ru
212

Расшыфраваныя запісы з чорных скрынь F16, які разбіўся ў польскім Радаме

Акруговая пракуратура Варшавы абвясціла сёння, што запісы з чорных скрынь самалёта F16, які пацярпеў катастрофу ў аэрапорце Радам, расшыфраваныя, паведамляе БелТА.



Прадстаўнік Варшаўскай акруговай пракуратуры, пракурор Пётр Антоні Скіба, паведаміў, што аналіз праводзіўся ў ЗША ў ліцэнзаванай лабараторыі. Ён доўжыўся некалькі дзён і ахопліваў усе выяўленыя чорныя скрыні.

«Усе самапісцы былі спраўныя і ўтрымлівалі запіс тэхнічных параметраў трагічнага палёту», — дадаў Скіба.

Паводле яго, гэтыя запісы будуць выкарыстаны падчас расследавання. Агляд запісаў ажыццяўляўся ў прысутнасці польскага пракурора з Дэпартамента ваенных спраў нацыянальнай пракуратуры і эксперта з экспертна-крыміналістычнай лабараторыі ваеннай паліцыі.

Увечары 28 жніўня падчас трэніроўкі да авіяшоу AirSHOW у польскім Радаме разбіўся самалёт F-16. Пілот Мацей Кракавян не выжыў. Маёр Кракавян быў адным з самых вопытных пілотаў F16 і камандзірам дэманстрацыйнай групы F16 Tiger Demo Team, афіцыйнай дэманстрацыйнай групы ВПС Польшчы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю