Праца з архіўнымі дакументамі, пошук пахаванняў пакараных падчас ВАВ людзей спалучаны з вялікімі цяжкасцямі, расказаў кіраўнік следчай групы Генеральнай пракуратуры па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд Валерый Талкачоў.
Асноўная цяжкасць пры пошуку новых звестак аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ — гэта работа з архіўнымі дакументамі, як беларускімі, так і замежнымі. «Дакументам больш за 80 гадоў, іх месцамі цяжка прачытаць, з імі трэба акуратна працаваць. Гэты масіў інфармацыі трэба не толькі прачытаць, але і сістэматызаваць, прааналізаваць, супаставіць з іншымі данымі. Гэта працаёмкі працэс», — адзначыў Валерый Талкачоў.
Пошукавікі сутыкаюцца з цяжкасцю ўстанаўлення дакладнага месца пахавання на вялікай тэрыторыі, выяўленай па архіўных даных. «Узаемадзейнічаючы з 52-м спецыялізаваным пошукавым батальёнам, мы праводзім работы на шырокіх участках, каб дакладна трапіць на месца з астанкамі. Гэта працэс, які можа заняць не адзін дзень ці тыдзень. Работа працягваецца, і нашы вайскоўцы актыўна ў ёй удзельнічаюць», — падкрэсліў ён.