Top.Mail.Ru

Растоў-на-Доне атрымаў 30 аўтобусаў МАЗ

Губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар урачыста ўручыў камплекты ключоў ад 30 новых аўтобусаў Мінскага аўтазавода калектыву АТП № 5 — аднаму з найбуйнейшых аўтапрадпрыемстваў Растова-на-Доне, паведамілі БелТА ў прэс-службе Пасольства Беларусі ў Расіі.


Новыя нізкападлогавыя аўтобусы абсталяваны кандыцыянерамі, сістэмамі ацяплення і відэаназірання, адаптаваны для маламабільных пасажыраў. У хуткім часе машыны выйдуць на маршруты Растова-на-Доне.

Генеральны консул Беларусі ў Растове-на-Доне Ігар Паўлюшчанка, які прыняў удзел у цырымоніі перадачы аўтобусаў, па даручэнні кіраўніцтва МАЗ уручыў аўтапарку сертыфікат на права правядзення рамонту аўтобуснай тэхнікі, што істотна пашырае сэрвісную базу Мінскага аўтазавода ў рэгіёне.

У прэс-службе адзначылі, што заключэнне здзелкі стала магчымым дзякуючы інструментам фінансавай падтрымкі па ільготных праграмах ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і ААТ «Прамагралізінг», якія прадстаўляюцца Беларуссю.

У дыпмісіі дадалі, што ў будучым годзе абнаўленне аўтапарка плануецца яшчэ ў адным буйным горадзе Растоўскай вобласці — Таганрозе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю